19 кастрычніка шосты школьны дзень прайшоў пад назвай «Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі». Навучэнцы прымалі ўдзел у пазнавальнай гадзіне “Гісторыя ўзнікнення прафесій”, аформілі арт-калаж “Прафесій розных шмат на свеце”, правялі акцыю “Чысціня вакол нас” і прынялі ўдзел ў раённым першынстве па лёгкай атлетыцы.