Апошняя субота верасня была прысвечана Году малой радзімы. Пакуль вучні 1 — 4 класаў наведвалі гадзіну зносін «Родны свой край любі і ведай», вучні 5 — 8 класаў сталі ўдзельнікамі экалагічнага дэсанту «Захоўваем планету». Таксама сёння прайшлі экскурсіі «Сцяжынкамі майго маленства» і спартыўныя спаборніцтвы па піянерболу.