2 кастрычніка хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі творчыя майстэрні «Паштоўка для бабулі і дзядулі», дзе зрабілі паштоўкі з віншаваннямі з Днём пажылога чалавека сваім бабулям і дзядулям. Таксама сёння прайшлі гадзіна зносін “Дзень дабрыні і павагі” і адкрыты мікрафон “Старасць трэба паважаць”. А вучні 5 — 8 класаў прынялі ўдзел у акцыі «Кнігі — нашы сябры».