Суботні дзень карысных спраў

Першая субота сакавіка была прысвечана карысным справам. І пасля гадзіны зносін «Карысныя справы кожнаму прыемныя» вучні прынялі ўдзел у акцыях «Абеліск» і «Клопат». Таксама сёння акцябронак Антон Вахновіч, піянер Міхаіл Усік і важаты Святлана Сцяпанаўна Чабацько прынялі ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскага конкурсу лідэраў “СуперТройка”, дзе занялі 1 месца! Дапамагалі ім у гэтым вучань 1 класа Іван Усік і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотава.

                                                                                                                   

Добавить комментарий