17 кастрычніка ў школе прайшлі інтэлектуальныя гульні «Што? Дзе? Калі?» у розных узроставых катэгорыях. Жадаючыя змаглі наведаць пазнавальную праграму «Дзе логіка». Завяршылася субота спартландыяй «Няма калі хварэць». Тыя, хто не паспеў павіншаваць маці, наведалі творчую майстэрню «Сувенір для мамы», дзе зрабілі сваімі рукамі прыгожыя паштоўкі, каб дома ўручыць іх мамам.