Суботні дзень грамадзянска-патрыятычнага і духоўнага выхавання выдаўся вельмі насычаным. Сёння навучэнцы прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме “Пісьменнікі Беларусі”, конкурсе малюнкаў «Мая Беларусь». А самае запамінальнае — гэта было свята «Масленіца прыйшла». На свята былі падрыхтаваны ўсе класы прыгожа, са смачнымі пачастункамі. Для вучняў былі падрыхтаваны конкурсы, песні, танцы. Кожны клас атрымаў дыплом у пэўнай намінацыі.