Апошняя субота лютага ў школе сабрала членаў ГА «БРПА» і ГА «БРСМ». Акцябраты разам з Вогнікам вывучалі традыцыі краіны падчас пазнавальнай праграмы “Вогнік запрашае пагуляць”, піянеры здзейснілі завочнае падарожжа па сайце ГА “БРПА”, а старшакласнікі сабраліся за круглым сталом “Будучае Радзімы Будаваць Маладым”. Пасля ўсе разам выконвалі заданні квэста «Таямніцы піянерскага сяброўства». Таксама сёння хлопчыкі прынялі ўдзел у раённым конкурсе “А ну-ка, хлопцы”, прысвечаным Дню абаронца Айчыны.