Субота 20 лістапада запрасіла ўсіх на дзень грамадскіх аб’яднанняў. Сярод вучняў пачатковых класаў былі падведзены вынікі конкурса малюнкаў “Законы акцябрат”, піянеры школы прынялі ўдзел у праграме «Па старонках піянерскага Статута». Таксама цімураўскі атрад «Лучики добра» прэзентаваў першую частку серыяла «Готовы людям помагать» у рамках праекта ГА «БРПА» «ДобраДел». Яшчэ сёння быў завершаны тыдзень «Мы за здаровае жыццё»: вучні школы прынялі ўдзел у конкурсе агітбрыгад «Здаровы лад жыцця — гэта па-нашаму». А каманда школы «Ой, да ладненько» ( аб’яднанне па інтарэсах «Інтэлектуалы») прыняла ўдзел у абласным асінхронным турніры па гульні “Што? Дзе? Калі?” , які праходзіў на базе Гімназіі г.Пружаны, і заняла ІІ месца.