Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў пачаўся з марафона добрых спраў, а працягнуўся пазнавальнай праграмай «Зорка акцябронка» і піянерскім зборам «БРПА — мая сям’я», а завяршыўся праглядам і абмеркаваннем кінафільма «Цімур і яго каманда». Таксама вучні нашай школы прынялі ўдзел у VII раённым фестывалі фальклорнага мастацтва «Радавод», дзе занялі ІІ месца!