2022 год у нашай краіне аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Сёння прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Году гістарычнай памяці. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Прыгажосць роднага краю”, гадзіне зносін “Навошта ведаць мінулае сваёй краіны?”, здзейснілі віртуальнаую экскурсію па музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Таксама сёння ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў «Афганістан у лёсах нашых землякоў» вучні пачатковых класаў наведалі музей вайны ў Афганістане і сквер воінаў-інтэрнацыяналістаў, а яшчэ завіталі на майстар-клас да ўмельцаў Палаца культуры.