Першая субота новага навучальнага года прайшла ў рамках акцыі «Адзіны дзень бяспекі» і была прысвечана бяспечным паводзінам на дарозе.
На працягу дня хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі «бяспечныя выпрабаванні» падчас гульнёвай праграмы “Школа правілаў дарожнага руху” і пазнавальнай праграмы “Азбука дарожных знакаў”, інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі? НА ДАРОЗЕ” і мультуроку “Бяспечныя паводзіны на дарозе”. Спартладныя «Восеньскія старты» дала старт спартыўным спаборніцтвам новага навучальнага года.