Апошняя субота першай чвэрці была традыцыйна прысвечана бяспечным паводзінам на канікулах. Вучні наведалі пазнавальную праграму “Што дзецям трэба ведаць, каб пазбегнуць траўмы”, мультурок «Чароўная кніга МНС», майстар-клас «Першая даўрачэбная дапамога», а таксама спаборніцтвы інтэлектуалаў «Мы ведаем усё пра бяспеку». Інтэлектуальная каманда школы «Ой, да ладно» прыняла ўдзел у асінхронным турніры па гульні «Што? Дзе? Калі?», адкуль прывезлі салодкі падарунак за арыгінальны верш у стылі «Хокку».