Субота 21 лістапада завяршыла Тыдзень «Бяспечны інтэрнэт». Вучні пачатковых класаў наведалі ўрок бяспекі “Мы – разумныя карыстальнікі інтэрнэта”, вучні 5 — 8 класаў сустрэліся на гутарцы “Я і мае віртуальныя сябры” , а старшакласнікі — на віктарыне “Бяспечны інтэрнэт”. Таксама сёння прайшоў чэмпіянат па настольных гульнях “Без інтэрнэта таксама цікава” .