31 студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі, таму субота 30 студзеня ў школе была прысвечана беларускай навуцы. Вучні пачатковых класаў сабраліся на пазнавальнай праграме “Разумнікі і разумніцы”, а пасля наведалі мультурок «Неверагодныя адкрыцці», старэйшыя шукалі самых кемлівых падчас гульні «Што? Дзе? Калі?», а яшчэ пазнаёміліся з «Самымі галоўнымі навуковымі адкрыццямі 2020 года ў Беларусі». Субота завяршылася конкурсам малюнкаў на снезе і лыжнымі спаборніцтвамі.