Атрад ЭкаЦімураўцаў «Мурашнік» піянерскай дружыны імя П.І.Клімука паспяхова справіўся з першым заданнем праекта «Экацімураўцы». Тэма задання — «Асновы абыходжання з адходамі». «Мурашкі» не толькі вырабілі карціну з другаснай сыравіны, але і правялі акцыю «Мурашка дрэннага не параіць» , у рамках якой прэзентавалі свой атрад, арганізавалі інфармацыйную пляцоўку «Прынцыпы і меры па вырашэнні праблем бытавых адходаў», а таксама практычна і тэарэтычна распавялі ўсім навучэнцам школы, як змагацца з бытавымі адходамі. Старт праекта атрымаўся яркім, цікавым і экалагічна бяспечным. Поспехаў вам, ЭкаЦімураўцы-мурашы»))))