2 чэрвеня летнія канікулы ў ДУА «Хараўская сярэдняя школа» пачаліся вельмі яскрава. Для навучэнцаў было арганізавана спартыўнае мерапрыемства «Маё шчаслівае дзяцінства», прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Спонсарам мерапрыемства выступіў Пружанскі райкам прафсаюзаў работнікаў АПК В.В. Зубкова.