Сёння свята нашых мам!

Пад такой назвай была праведзена канцэртная праграма, якую для мам падрыхтавалі вучні і настаўнікі школы. Перад уваходам у зал кожную матулю чакаў сюрпрыз — святочная паштоўка і цёплыя віншаванні ад вучняў школы. Для мам спявалі, танцавалі, чыталі вершы, паказвалі мініяцюры і тэатры мод, зноў спявалі і танцавалі. Кожны выхад дзяцей на сцэну заканчваўся аднымі і тымі ж словамі: «Матулі, мы вас любім!». У зале было цесна ад усмешак і шчырых пажаданяў здароўя, міру і дабрыні родным матулям. Завяршылася праграма фінальнай песняй-пажаданнем і галоўнымі словамі свята «Матулі, мы вас любім!».

 

Добавить комментарий