Падчас снежаньскай сустрэчы на Школе Актыўнага Грамадзяніна вучні V-VII класаў размаўлялі на тэму «Я і малая радзіма». Актыўны грамадзянін неабыякавы да таго, што адбываецца ў яго найбліжэйшым асяроддзі, і гатовы прыкладаць намаганні, каб свет побач з ім станавіўся лепш. Падчас мерапрыемства вучні адказвалі на пытанні віктарыны, разважалі над асабістым укладам у лёс малой радзімы, а таксама правялі конкурс малюнкаў «Усе мы родам з дзяцінства».