Чацверты тыдзень мая для вучняў V-VII класаў пачаўся не толькі з урокаў, а яшчэ з наведвання інформ-дайджэста «Беларусь на карце свету». Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі абмяркоўвалі беражлівае стаўленне да навакольнага свету, да сябе, да міжасобасных адносін з равеснікамі і дарослымі, гатоўнасць да сацыяльных дзеянняў у адпаведнасці з нормамі, прынятымі ў сусветнай супольнасці.