19 снежня 2024 года прайшла гадзіна інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» для вучняў VIII–XI класаў на тэму: «Маладосць – час выбару. Прафесійнае самавызначэнне». Класны кіраўнік 11 класа Баран І.Ф. расказала вучням аб найбольш запатрабаваных прафесіях у нашым раёне і важнасці сур’ёзнага падыходу да прафесійнага самавызначэння. Перад вучнямі выступіў прадстаўнік ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.