Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Лістапад 2024 г.

28 лістапада ў рамках рэалізацыі адукацыйнай праграмы ШАГ — школа актыўнага грамадзяніна для навучэнцаў старэйшых класаў адбылася дыялогавая пляцоўка пад дэвізам «Маладосць — час выбару. Што можа ГА «БРСМ»?». Вучні пазнаёміліся з гісторыяй стварэння ГА «БРСМ», з мэтамі і задачамі, напрамкамі работы ГА»БРСМ». Госцем сустрэчы была памочнік члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юрысконсульт, актыўны член ГА «БРСМ» ААТ «Агра-Калядзічы » Янушка Анастасія Юр’еўна. Анастасія Юр’еўна расказала прысутным аб магчымасцях самарэалізацыі ў сельскай гаспадарцы, прывяла прыклады актыўнага ўдзелу членаў ГА «БРСМ» ААТ «Агра-Калядзічы» ў мерапрыемствах, якія праводзяцца па лініі ГА»БРСМ», матэрыяльным забеспячэнні маладых ініцыятыўных членаў арганізацыі, а таксама правяла прафарыентацыйную работу па выбары прафесіі ў сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы краіны і далейшым працаўладкаванні ў ААТ «Агра-Калядзічы».

Добавить комментарий