У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Клопат пра сваё здароўе » для вучняў 8-11 класаў была запрошана ўрач агульнай практыкі Хараўскай амбулаторыі Сакалоўская А.А., якая расказала пра штодзённую нялёгкую працу ўрача. Анастасія Андрэеўна ўспомніла аб сваім першым месцы працы, якія навучальныя ўстановы можна скончыць, каб працаваць у сістэме аховы здароўя і якімі якасцямі павінен валодаць медыцынскі работнік.