24 красавіка для навучэнцаў 8-11 класаў прайшоў ШАГ: «Маладосць — час выбару! Кіраванне дзяржавай». На сустрэчы з навучэнцамі ішла размова аб важнасці ўдзелу моладзі ў выбарах, аб праве выбіраць і быць абранымі, аб тым, як маладыя людзі могуць уплываць на будучыню краіны праз удзел у выбарах.
Актыўны ўдзел моладзі ў палітычным жыцці — гэта залог працвітання і развіцця дзяржавы. Таксама былі закрануты пытанні ўдзелу Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі.