«ШАГ»: «Я і Малая Радзіма» у рамках адзіных дзён інфармавання для вучняў V- VII класаў прайшоў вусны часопіс «Мая Малая Радзіма». У кожнага з нас ёсць свая малая Радзіма – той куток, дзе мы нарадзіліся, дзе жывуць нашы бацькі і сябры, дзе знаходзіцца наш родны дом. Для кагосьці малая Радзіма — родны пасёлак. Для кагосьці — сельская вуліца або ўтульны дворык з арэлямі.