Са святам піянерскага сяброўства

Такімі словамі пачаўся чарговы піянерскі збор, які быў прысвечаны піянерскаму сяброўству. Менавіта ў такі святочны дзень рады  піянерскай арганізацыі папоўніліся адзіннаццаццю новымі піянерамі. На зборы ва ўрачыстай абстаноўцы лепшыя піянеры школы і члены ГА «БРСМ» павязалі акцябратам гальштукі і далі наказ:  любіць Радзіму, быць сапраўдным патрыётам, дапамагаць старэйшым і не крыўдзіць малодшых. Піянеры, якія некалькі хвілін назад яшчэ былі акцябратамі, пааабяцалі быць паслухмянымі, добрасумленнымі, актыўнымі і сваімі добрымі справамі праслаўляць малую радзіму.

 

 

 

 

Добавить комментарий