23 лістапада для вучняў 1 — 11 класаў прайшоў рэспубліканскі тэматычны ўрок “Каранавірус, што я павінен ведаць і умець”, ініцыятарам якога выступіў Дзіцячы ФОНД ААН (ЮНІСЭФ). Вучні разам з настаўнікамі абмеркавалі пяць ключавых ідэй, праглядзелі відэаматэрыялы, а таксама тэарэтычна і практычна адпрацавалі навыкі па мерах прафілактыкі COVID-19.