Рэспубліканская акцыя Белаграпрамбанка «Твае першыя фінансы»

5 верасня 2018 года ў пяты раз стартавала рэспубліканская акцыя Белаграпрамбанка па фінансавай грамаце «Твае першыя фiнансы». Акцыя будзе праводзіцца на працягу трох месяцаў. За гэты час усе навучэнцы пятых класаў агульнаадукацыйных школ і іншых навучальных устаноў вобласці атрымаюць зборнікі «Твае першыя фінансы».

Акцыя «Твае першыя фінансы»

Акцыя «Твае першыя фінансы» праводзіцца ААТ «Белаграпрамбанк» штогод, пачынаючы з 2014 года. За гэты час банк бязвыплатна ўручыў маляўнічы, добра ілюстраваны зборнік казак на фінансавую тэматыку на беларускай мове больш за 250 000 навучэнцам пятых класаў усіх агульнаадукацыйных школ краіны, а ў гэтым годзе каля 103 тысяч пяцікласнікаў па ўсёй краіне стануць удзельнікамі праекта Белаграпрамбанка. Адначасова ва ўсіх школах банкам праводзяцца ўрокі па фінансавай грамаце. Значны ўклад ААТ «Белаграпрамбанк» у павышэнні фінансавай граматы насельніцтва штогод адзначае і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час «Твае першыя фінансы» — найбуйнейшая акцыя па павышэнні фінансавай граматы, якая праводзіцца беларускімі банкамі.

Добавить комментарий