Рэкамендацыі для вучняў па выкананні заданняў ЦТ

Рэкамендацыі для вучняў па выкананні заданняў ЦТ

  1. Важна псіхалагічна падрыхтавацца да экзамена: настрой сябе на пазітыўныя адносіны да будучых іспытаў, старайся канцэнтраваць сваю ўвагу, кантраляваць свае эмоцыі.
  2. Пасля атрымання бланкаў адказаў дакладна і акуратна запоўні вобласць рэгістрацыі.
  3. Уважліва азнаёмся з інструкцыяй па выкананні тэставай работы.

Памятай! Правільнае чытанне інструкцыі – умова паспяховага выканання ўсіх тыпаў заданняў.

 

  1. У час выканання заданняў на лістах выдадзеных экзаменацыйных работ (але не ў бланках адказаў!) можна рабіць любыя паметы (абводзіць нумары правільных адказаў, пазначаць пытальнікамі заданні, якія выклікаюць сумненні і да якіх трэба будзе вярнуцца і г.д.)
  2. Удумліва, уважліва чытай фармулёўкі заданняў.

Памятай! Фармулёўку трэба чытаць да канца, бо побач могуць знаходзіцца заданні з рознымі фармулёўкамі (Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставяцца коскі і Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў не ставяцца коскі)

  1. Для таго, каб пераканацца ў правільнасці разумення фармулёўкі, можна адразу пазнаёміцца з варыянтамі адказаў. Гэта падкажа, што патрабуецца ў фармулёўцы да пэўнага задання.
  2. Заданні выконвай па парадку. Калі не ўдаецца выканаць адразу пэўнага задання, пераходзь да наступнага.

Памятай! У тэсце заўсёды ёсць заданні, з якімі можна справіцца. А кожнае новае заданне – гэта магчымасць набраць балы.

  1. Пры запаўненні бланка адказаў трэба быць максімальна сабраным і ўважлівым, прагаворваць сабе нумар задання і нумары выбраных адказаў.

Памятай! Адказ не залічваецца, калі ў напісанні слоў дапушчаны арфаграфічныя памылкі.

  1. Пасля таго, як выканаеш усе заданні, вярніся да прапушчаных.
  2. Памятай! Няправільны адказ можна адмяніць, калі ўнесці адпаведныя змены ў бланк адказаў.
  3. Адказ на кожнае заданне часткі В запісвай у бланку адказаў справа ад нумара задання ў выглядзе слова або словазлучэння без прабелаў, злучкоў або іншых раздзяляльных знакаў.
  1. Адмена памылковых метак (заданні А) і замена няправільных адказаў (заданні В) робіцца ў адпаведных палях.

Заданні А. Для адмены памылковай меткі і пазначэння правільнага варыянту адказу неабходна адмяніць метку памылкова абранага адказу і паставіць іншую метку ў патрэбнай клетачцы гэтага задання. Адмена адной меткі ажыццяўляецца запаўненнем аднаго поля. Для аднаго задання можна адмяніць некалькі памылковых метак, выкарыстаўшы для адмены кожнай меткі новае поле. Адмяніць можна не больш за 6 (шэсць) памылковых метак. Таму ставіць метку трэба пасля канчатковага выбару правільнага адказу задання.

Заданні В. Для замены памылковага адказу трэба прапісаць правільны варыянт, указаўшы спачатку, у якім заданні робіцца замена. Выправіць (замяніць) можна толькі два няправільныя адказы.

Добавить комментарий