З мэтай выяўлення і распаўсюджвання вопыту паспяховай работы лідараў, фарміравання ў грамадскай і індывідуальнай свядомасці пазітыўнага вобраза юнага лідара 31 студзеня 2025 адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Лідар года». Удзел у конкурсе прыняла наша навучэнка 11 класа актывістка ГА «БРСМ» Кудрэйка Вераніка. Вераніка годна прадставіла сябе ў конкурсе і была ўзнагароджана дыпломам II ступені. Віншуем і ганарымся!