30 лістапада прайшоў раённы чэмпіянат абласнога сінхроннага турніру па інтэллектуальных гульнях. Мэтай чэмпіяната было стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, фарміравання рознабакова развітай асобы, развіцця іх інтэлектуальных здольнасцяў. Наша каманда «Ой, да ладненько!» таксама прыняла ўдзел у гульні і паказала нядрэнны вынік.