У сакавіку ўдзельнікі праекта «Зялёныя школы» выканалі заданні 2.1 — 2.3. па тэме «Энергазберажэнне». Юныя эколагі правялі вывучэнне выкарыстання электраэнергіі і цяпла ва ўстанове адукацыі і атрыманыя схемы размясцілі на першым і другім паверсе школы. На схемах можна знайсці месцы страты цяпла і размяшчэнне электрапрыбораў, якія спажываюць энергію. Вынікам плённай працы стаў план дзеянняў па захаванню электраэнергіі і цяпла ў школе.