
10 красавіка для навучэнцаў 6- 11 класаў быў арганізаваны кінапаказ фільма «Наш космас», які дапамог дзецям адправіцца ў захапляльнае падарожжа па старонках беларускай касманаўтыкі – ад яе першых крокаў і мараў да сучасных дасягненняў. Фільм расказвае пра ўклад Рэспублікі ў асваенне касмічнай прасторы, пра выдатных беларускіх навукоўцаў і інжынераў, якія паўплывалі на развіццё ракетнай тэхнікі. Дзякуючы кінапаказу маленькія гледачы даведаліся пра герояў-касманаўтаў, якія праславілі нашу краіну: Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка, Алега Навіцкага і Марыне Васілеўскай.