«Ахвяры звычкі» — менавіта так называецца новы фільм, падрыхтаваны Рэспубліканскім цэнтрам прапаганды ў рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!». У цэнтры сюжэту — прыхільнасць да палення і яго наступствы. На прыкладзе нявыдуманых сітуацый вучні даведаліся, да чаго здольная прывесці тлеючая цыгарэта і якімі небяспекамі гэта можа абярнуцца, наглядна разгледзелі працэс развіцця пажару з-за непатушанага недакурка, а таксама пачулі гісторыі людзей, па чыёй віне адбыліся вогненныя здарэння, і тых, хто пацярпеў не па сваёй віне. Завяршылася абмеркаванне віктарынай.