13 лістапада адбылася прафарыентацыйная сустрэча старшага інспектара групы кадраў Пружанскага РАУС маёра міліцыі Іны Васільеўны Шумскай з навучэнцамі 10 — 11 класаў. Іна Васільеўна расказала, у якіх навучальных установах рыхтуюць афіцэраў міліцыі, як туды паступаць, а таксама звярнула ўвагу на тэрміны падрыхтоўкі дакументаў.