Праект БРПА «ДабраДзел». Атрад «Праменьчыкі дабрыні». Раённы этап

Атрад «Праменьчыкі дабрыні» завяршыў працу над раённым этапам рэспубліканскай гульні «ДабраДзел». Юныя цімураўцы з дапамогай паперы і нажніц упрыгожвалі свой штаб, праводзілі акцыю «Цуды на Каляды», танцавалі «Акцябрацкі энерджайзер», віншавалі з навагоднімі і каляднымі святамі вучняў школы і г.д. Два месяцы праляцелі вельмі хутка, але ўжо гатовы заданні абластнога этапа, і таму юным цімураўцам няма калі адпачываць, бо добрыя справы чакаюць.

 

Добавить комментарий