8 лютага піянерская дружына імя П.І. Клімука ўспаміналі пра сваіх аднагодкаў, якія сталі героямі Вялікай Айчыннай вайны. Юныя героі былі такімі ж падлеткамі: вучыліся, размаўлялі, сябравалі, але ў іх бесклапотнае дзяцінства і юнацтва ўварвалася вайна, і яны ўсталі на абарону сваёй Радзімы. Глыбокае пачуццё патрыятызму не дазволіла ім застацца ў баку, і яны нароўні з дарослымі біліся з ворагам і працавалі, не пакладаючы рук.
Увазе навучэнцаў была прадстаўлена прэзентацыя з партрэтамі і апісаннем подзвігаў юных герояў: Валі Коцік, Зіны Партновай, Марата Казея, Валодзі Дубініна і іншых.