19 мая ў піянерскай дружыне імя П.І. Клімука прайшло традыцыйнае вялікае піянерскае свята, прысвечанае Дню піянерскай дружбы. На свяце прагучалі словы віншавання ад дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны, сакратара п/а ГА «БРСМ» Жур Ангеліны, старшыні Савета дружыны Губарык Ганны. Лепшыя акцябраты і піянеры былі ўзнагароджаны дыпломамі. Галоўнай падзеяй стаў урачысты прыём у піянеры акцябрат 4 класа. У канцы свята рысёнак Вогнік пажадаў усім: «Яркага лета» і ўручыў невялікія падарункі.