Педагагічны савет

28.02.2022 згодна з планам работы ўстановы адукацыі на 2021/2022 навучальны год быў праведзены

ПЕДАГІЧНЫ САВЕТ

“Выкарыстанне ў адукацыйным працэсе сродкаў візуалізацыі вучэбнай інфармацыі, як фактара павышэння ўзроўню

вучэбнай пазнавальнай дзейнасці”.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Брэль А.Б. паведаміла аб традыцыйных (малюнкі, фотаздымкі, доследы і эксперыменты, макеты, фігуры, відэа-дэманстрацыі з гукам, карты, схемы, графікі, калаж…) і сучасных сродках візуалізацыі (карта-ведаў або інтэлект-карта, скетч, скрайбінг, стужка часу…) і прымяненні іх педагогамі ўстановы.  Алена Барысаўна спынілася на магчымасцях выкарыстання вучэбных матэрыялаў адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурса (eіor.by) па  вучэбным прадметам. Акцэнтавала ўвагу на тым, што ў працэсе навучання павінны прысутнічаць аптымальныя суадносіны выбару візуальных сродкаў навучання.

 

Насытка С.У., настаўнік пачатковых класаў,  расказала аб выкарыстанні Лэпбукаў. Дадзены сродак дазваляе зрабіць больш разнастайнай работу на ўроку, садзейнічае развіццю творчых здольнасцей вучняў, спрыяе лепшаму засваенню інфармацыі. Можна працаваць індывідуальна, парна або ў групах на розных этапах урока. У старэйшых класах вучні могуць самі задаваць крытэрыі характарыстыкі адзін аднаму пры рабоце ў парах, праводзячы потым ўзаемаацэнку. Пры афармленні лэпбука выкарыстоўваюцца малюнкі, фотаздымкі, графічныя сімвалы. Кніга А.У., настаўнік матэматыкі, правяла майстар-клас па мадэліраванні сучаснага ўрока з выкарыстаннем інтэрактыўных плакатаў. Спосаб візуалізацыі інфармацыі на аснове адной выявы, да якой у выглядзе пазнак («гарачых кропак») прымацоўваюцца спасылкі на вэб-рэсурсы і інтэрнэт-дакументы, мультымедыйныя аб’екты: відэа, аўдыё, прэзентацыі, слайд-шоу, гульні, апытанні і г.д. . Галоўная станоўчая якасць такога плаката — яго інтэрактыўнасць: чытач можа знаёміцца ​​з інфармацыяй у любым зручным для сябе парадку і адкрываць толькі цікавыя для яго матэрыялы. З дапамогай інтэрактыўных плакатаў можна сабраць і абагульніць матэрыял па любой тэме, стварыць дайджэст публікацый, віртуальную выставу ці падарожжа.

Кароза Т.У. , настаўнік інфарматыкі,

расказала аб уласным вопыце прымянення інтэрактыўнага рэсурса

Learning Apps

Дзясяткі гатовых шаблонаў дазваляюць ствараць заданні і трэнінгі любой структуры, уключаючы ў іх не толькі тэкст, але і выявы, аўдыё- і відэаролікі. Шаблоны згрупаваны па структурна-функцыянальнай прыкмеце:

практыкаванні на выбар правільных адказаў; заданні на ўстанаўленне адпаведнасці;заданні на вызначэнне правільнай паслядоўнасці;практыкаванні, у якіх трэба ўставіць правільныя адказы ў патрэбныя месцы;практыкаванні-спаборніцтвы, пры выкананні якіх вучань спаборнічае з камп’ютарам або іншымі вучнямі і г.д.

Стварыўшы заданне, можна тут жа апублікаваць або захаваць яго для асабістага карыстання. Асноўная ідэя практыкаванняў сэрвіса заключаецца ў тым, што вучні могуць праверыць і замацаваць свае веды ў прывабнай для іх гульнёвай форме. Сэрвіс арыентаваны на школьны ўзрост.

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий