Пазнай Беларусь. Лістапад і «Прырода Беларусі»

Удзельнікі праекта «Пазнай Беларусь» Басак Марыя і Рустам Мірзаеў выканалі заданне лістапада і  пабывалі ў ролі паэтаў. Маша і Рустам склалі вершы пра беларускую прыроду і размясцілі іх на сваіх старонках у сацыяналь сетцы «ВК».

Верш «Прырода Беларусі» (Марыя Басак)
Прырода Беларусі – гэта лес,
Які гамоніць з рання і да ночы.
Які чакае нас, сваіх дзяцей,
І таямніцу расказаць нам хоча.
Прырода Беларусі – гэта поле,
Дзе збажына і жыта ўжо паспелі,
Дзе жнеі першы сноп свой спакавалі,
Мужчыны дзе працуюць у арцелі.
Прырода Беларусі – гэта рэчка,
Бруіцца што так весела і звонка,
Блакітам асвячае наваколле,
І радаснай становіцца старонка.
Прырода Беларусі – гэта сонца,
Што грэе і зімою нас, і летам,
І асвячае шлях наш чалавечы,
І круціцца хутчэй наша планета.
Прырода Беларусі – гэта зубр,
Магутны волат, ён ахоўнік пушчы,
Ніколі ён наўмысна не кране,
І да сваіх чужога не падпусціць.
Прырода Беларусі – гэта бусел,
Лунае што над хатаю і лугам,
І дзетак што прыносіць беларусам,
Ідзе з табою следам побач з плугам.
Прырода Беларусі – гэта дзеці,
Нас многа, мы і тут, і там,
Нам трэба берагчы нашу прыроду,
Каб Беларусь сказала “дзякуй!” нам.

 

Верш «Беларуская прырода» (Рустам Мірзаеў)

Беларуская прырода! Больш такой нідзе няма!
Беларуская прырода! Тут чароўная зямля!
Калі рэчка – значыць звонка і лагодна так пяе,
Калі возера – дык хутка хвалі гоніць так свае!
Калі лес, дык толькі з грыбам, з ягадай таксама ёсць,
Калі поле – будзе траўка, і валошка шэпча штось.
Калі луг – збірай рамонкі, і званочкі, і ўюнок,
Калі дождж – дык з навальніцай, не пужайся ты, сынок.
Калі сонца – значыць промні скачуць спрытна па зямлі,
Калі грукат з навальніцай – парасон ты разгарні.
Беларуская прырода! Больш такой нідзе няма!
Беларуская прырода! Тут чароўная зямля!

Добавить комментарий