Студзень падрыхтаваў для юных рабінзонаў новыя выпрабаванні пад кодавай назвай «Лясная аптэка». Усё пачалося з задання «Лекавыя расліны», дзе спачатку акцябраты адгадвалі лекавыя расліны, а затым размалёўвалі і размяшчалі іх у дзённіку. Падчас выканання занадння «Першая дапамога» ўсе разам аказвалі дапамогу хворым толькі пры дапамозе лекавых раслін. У сваіх дзённічках хлопчыкі і дзяўчынкі запісалі якімі лекавымі раслінамі і пры якой хваробе неабходна лячыцца. Каб лячыцца лекавымі раслінамі, трэба ўмець іх збіраць. Таму трэцім заданнем стала заданне «Правілы збору лекавых раслін».
Самым смешным стала чацвёртае заданне «На прыёме ў доктара». Кожны з рабінзонаў пабыў доктарам і пацыентам. Гульня атрымалася займальнай і карыснай, таму што яны лячылі адзін аднаго, як быццам былі на незаселеным востраве і аптэчкі з сабой не было. Дзякуючы правільнаму лячэнню пацыенты хутка папраўляліся. Апошняе заданне было «Вадзяное». Рабінзон пакінуў для акцябрат пасланне. Разгаданы тэкст прынёс новы QR-код. Заданні студзеня выкананы, і Рабінзон кліча наперад!