Вось і падышлі да завяршэння прыгоды каманды «Дзьмухаўцы» і іх сябра Рабінзона Круза. Акцябраты адказна падыходзілі да выканання ўсіх заданняў на працягу года, таму фінальнае майскае заданне стала сапраўдным турыстычным святам. Пасля выбару маршруту руху юныя рабінзоны разбілі ўласны лагер, па дарозе назбіраўшы «Прыродную аптэку». Цэнтральнай падзеяй стала вогнішча, бо вогнішча-гэта больш, чым агонь. Гэта цэнтр турыстычнага лагера. Гэта сухое адзенне і гарачая вада. Гэта месца зносін, цяпло і ўтульнасць. Але вогнішча-гэта яшчэ і акумулятар бадзёрасці і энергіі. Ні адно падарожжа, ні адзін паход не абыходзіцца без вогнішча. Калі ёсць вогнішча, значыць будзе і турыстычная кухня. Акцябраты выканалі ўсе заданні мая, атрымалі апошні пазл карты рабінзонаў і, склаўшы іх, прачыталі пасланне пра далейшы лёс Рабінзона Круза. Гульня пройдзена, а наперадзе акцябрат чакаюць новыя прыгоды ў краіне Піянерыі, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя…