Удзел у занальным этапе конкурсу юных инспектараў дарожнага руху
20 красавіка школьная каманда «Светлафор» прыняла ўдзел у занальным этапе конкурсу юных інспектараў дарожнага рух. Губарык Ганна і Андрусевіч Мацвей занялі ІІІ месца ў конкурсе «Аказанне першай дапамогі», Губарык Маргарыта стала лепшай ў конкурсе «Тэарытычны экзамен па ПДД». А таксама каманда ўзяла дыплом ІІІ ступені ў конкурсе «пазнавальная праграма».
СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ АХОВЫ ПРАЦЫ
Сусветны дзень аховы працы,
які традыцыйна праходзіць 28 красавіка,
у бягучым годзе будзе прысвечаны тэме
бяспечнага і здаровага вытворчага асяродку
ў якасці асноватворнага прынцыпу і права ў сферы працы.
АДУКАЦЫЙНАЯ ЭКСКУРСІЯ
15 красавіка вучні 2-6 класаў адправіліся ў цікавае падарожжа па Брэсцкай вобласці, наведалі Музей касманаўтыкі ў в. Тамашоўка. Падчас экскурсіі вучні пазнаёміліся з этапамі вывучэння Сусвету, засваення касмічнай прасторы, даведаліся аб жыцці і подзвігах першага беларускага касманаўта – Пятра Ільіча Клімука,
акунуліся ў свет прыгажосці раслін зімовага саду.
Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
15 красавіка вучні наведалі мерапрыемствы, прысвечаныя працоўнаму выхаванню і прафесійнай арыентацыі: пазнавальную праграму “Кім я буду, калі вырасту”, конкурс загадак “Што за прафесія?”, акцыю “Мая ўтульная школа”. Старшакласнікі прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Тыдзень лесу».
З 10 красавіка па 15 красавіка школе праходзіў Тыдзень прафарыентацыі
Пачаўся тыдзень з віртуальнага перапынку для старшакласнікаў «Карсыныя сайты для абітурыентаў», падчас яго жадаючыя змаглі пазнаёміцца і папрацаваць з сайтамі, на якіх абітурыенты змогуць знайсці карсныю для сябе інфармацыю. Для вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў “Мая будучая прафесія”.
Удзел у раённым этапе конкурсу «Вогнік запрашае сяброў»
Каманда піянераў школы «Разам весялей» прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Вогнік запрашае сяброў». ДЗяўчынкі падрыхтавалі музычную кампазіцыю ў намінацыі «Сцяг-шоу».