З 24 кастрычніка па 29 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў
На працягу тыдня для вучняў усіх класаў прайшлі прафілактычныя гутаркі “Правілы бяспечных паводзін на канікулах”. Вучні пачатковых класаў наведалі гутаркі “Калі ты застаўся адзін дома” і дзіцячы прававы сайт mir.pravo-by. Вучні 5 — 8 класаў абмеркавалі пытанні адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці падлеткаў на інфармацыйных гадзінах, а старшаснікі прысвяцілі дадзенаму пытанню класныя гадзіны.