Мерапрыемствы да Дня сям’і
З 12 па 15 мая бацькі і дзеці прынялі ўдзел у фотавыставе «Сям’я ў аб’ектыве» і «Хоббі маіх бацькоў». Кожная сям’я атрымала лісты падзякі.
З 12 па 15 мая бацькі і дзеці прынялі ўдзел у фотавыставе «Сям’я ў аб’ектыве» і «Хоббі маіх бацькоў». Кожная сям’я атрымала лісты падзякі.
15 мая ва ўсіх класах з мэтай выхавання пачуцця любові і павагі да родных і блізкіх людзей прайшлі тэматычныя ўрокі «Лёс маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны: сямейныя каштоўнасці», прысвечаныя Дню сям’і. Вучні і класныя кіраўнікі вялі гутарку пра ролю і значнасць сям’і не толькі ў жыцці кожнага чалавека, а нават у гісторыі краіны.
15 мая ва ўстанове адукацыі прайшла агульнашкольная лінейка, прысвечаная дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага сцяга герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
13 мая ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню сям’і. У шосты школьны дзень вучні пачатковых класаў разам з бацькамі наведалі займальную гадзіну “Калі ёсць сям’я – значыць шчаслівы я”, а для вучняў 5-8 класаў і іх бацькоў прайшла майстэрня зносін «Цяпло сямейнага ачага».
Тыдзень пачаўся з адзінага ўрока памяці “Нам гэты свет завешчана берагчы”. Для вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце “Няхай не будзе ніколі вайны”, старшакласнікі сустрэліся на інтэрактыўнай віктарыне “Старонкамі Вялікай Перамогі». Жадаючыя наведалі школьны музей з экскурсіяй “Становіцца гісторыяй вайна…”. Таксама прайшла выстава газет «Бітвы Вялікай Айчыннай вайны, якія змянілі ход гісторыі».
Традыцыйна тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі» завяршаецца фестывалем ваеннай песні. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. На сцэне прагучалі не толькі ваенныя песні мінулых гадоў, але і песні пра мір на зямлі, пра памяць аб вайне. Лепшымі ў пачатковых класах сталі 2 клас і 3 клас. Сярод 5 — 11 клас перамога была ў 7 класа, 9 класа і зборнай 7 -10 класаў. Лепшыя выканаўцы таксама былі адзначаны дыпломамі.
9 мая калектыў школы разам з вучнямі прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі. Акцябраты школы сумесна з піянерамі і актывістамі ГА «БРСМ» падрыхтавалі музычную кампазіцыю «Пісьмы з вайны».