1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей
Летнія канікулы пачынаюцца з Міжнароднага дня абароны дзяцей. Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце “Маё шчаслівае дзяцінства”, а рухомыя гульні на свежым паветры праходзілі пад матывы любімых песен пра лета. Жадаючыя змаглі не проста пагуляць з мячом, а яшчэ і патанчыць на свежым паветры.
Заняткі ў школе завяршаем паходамі
31 мая вучні 5-6 класаў здзейснілі паход. Загаддзя хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі схему маршрута, вызначылі кропкі прыпынку. Падчас паходу вучні наведалі царкву ў аг.Харава, успомнілі правілы паводзін у лесе, назбіралі лекавых раслін і добра адпачылі.
31 мая — Сусветны дзень без тытуню
Савет старшакласнікаў 31 мая правёў інфармацыйную кампанію да Суственага дня без тытуню. Актывісты школьнага самакіравання яшчэ раз нагадалі пра ток, што курэнне шкодзіць здароўю. А яшчэ нагадалі пра правілы здаровага ладу жыцця.
31 мая — Апошні дзень перад канікуламі
31 мая для вучняў І-VІІІ і ІХ класаў прайшла святочная лінейка, якая абвясціла пра пачатак летніх канікул. Пасля слоў віншавання ад дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны на мерапрыемства завіталі выпускнікі 11 класса, якія разам з актывам школы і правялі лінейку. Выдатнікі і самыя актыўныя вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі ўстановы адукацыі.
З 25 мая па 31 мая ў школе праходзіў Тыдзень бяспекі дарожнага руху
Тыдзень бяспекі дарожнага руху пачаўся з работы інфармацыйнай пляцоўкі “Выконвай правілы дарожнага руху”. Таксама ў рамках тыдня вучні наведалі практычныя заняткі на пляцоўцы па ПДД “Адказны пешаход – гэта я”, дзе яшчэ раз паўтарылі правілы паводзін на дарозе. Для малодшых школьнікаў прайшла гадзіна зносін “Бяспека дарожнага руху залежыць ад кожнага з нас”, а старшакласнікі наведалі круглы стол “Адказнасць за парушэнне Правілаў дарожнага руху”.
Апошні званок для ІХ і ХІ класаў
25 мая для выпускнікоў ІХ і ХІ класаў прагучаў апошні званок. Словы віншавання бацькам, выпускнікам, педагагічнаму калектыву прагучалі ад Пстыга Алены Грыгор’еўны, старшыні Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта, і дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны. Творчы падарунак падрыхтавалі вучні пачатковых класаў, а таксама актыў піянерскай дружыны і актыў пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ».