Віншуем і ганарымся!
26-27 красавіка спартсмены школы прынялі ўдзел у вясновым першынстве па лёгкай атлетіыцы. Рэзультатыўзнымі сталі спаборніцтвы для Крывашэевай Наталлі, якая стала першай на дыстанцыі 3000 метраў, і Салагуб Алены, якая заняла ІІІ месца на дыстанцыі 200 м. Жадаем новых спартыўных перамог!
Валанцёрскі ўрок «Валанцёрства. Першы крок»
29 красавіка старшакласнікі наведалі валанцёрскі ўрок «Валанцёрства. першы крок». Валанцёр-інструктар праекта «Валанцёрскі навігатар» пры падтрымцы Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра і дзіцячага фонду ААН ЮНІСЭФ Анастасія расказала пра праекта, пра валанцёрскі рух, а таксама адказала на пытанні прысутных. Самыя актыўныя атрымалі ў падарунак сцікеры праекта.
Інфармацыйны веснік «Цягнік Памяці-2023. Апошнія навіны праекта»
29 красавіка старшакласнікі наведалі інфармацыйны веснік «Цягнік Памяці-2023. Апошнія навіны праекта». Члены ГА «БРСМ» падрыхтавалі для ўздельнікаў сустрэчы апошнія навіны праекта, а таксама заклікалі ўсіх падпісацца на телеграм-канал праекта.
Дзень памяці пра трагедыю на Чарнобыльскай АЭС
26-27 красавіка ва ўстанове адукацыіпрайшлі мерапрыемствы,, прысвечаня дню памяці трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.
Адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у красавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-8)
27 красавіка старшакласнікі наведалі адзіны дзень інфармавання па тэме«Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыя, спадчына, сучаснасць». На сустрэчы вялася гутарка пра матэрыяльную і духоўную гісторыка-культурную спадчыну, прафесійнае і народнае мастацтва, грамадскія творчыя ініцыятывы.
Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Красавік 2023 г.
27 красавіка для вучняў VІІІ — ХІ класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання па тэме«Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыя, спадчына, сучаснасць» (матэрыяльная і духоўная гісторыка-культурная спадчына, прафесійнае і народнае мастацтва, грамадскія творчыя ініцыятывы і інш.).