Прафілактычная акцыя “Моладзь за бяспеку”
2 октября стартовала республиканская акция «Молодежь за безопасность»
С целью популяризации деятельности Белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных (далее – БМООСП), расширения знаний
и повышения интереса учащихся к молодежной организации, выявления раскрытия творческого потенциала и объединения молодых людей, членов БМООСП в полезное дело с 2 по 13 октября в республике пройдет акция «Молодежь за безопасность», приуроченная ко дню рождения организации.
Прафілактычная гутарка інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кавалёва У. М. з навучэнцамі 9 класа
У ходзе гутаркі з навучэнцамі 9 класа інспектар ІСН нагадаў дзецям аб правілах бяспечных паводзін на вуліцы і ў школе, расказаў навучэнцам аб недапушчэнні крадзяжоў, пашкоджанні і пранікненні ў чужое жыллё. Асаблівую ўвагу звярнуў на злачынствы, звязаныя супраць палавой недатыкальнасці і свабоды непаўналетніх.
Наведванне школьнай выставы «Генацыд беларускага народа»
3 кастрычніка вучні 3 — 4 класаў і іх настаўнікі наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа». Члены ГА «БРСМ» (удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Школьны музей) і кіраўнік па ВПВ Скобля Ю.М. расказалі вучням аб знішчэнні насельніцтва БССР, зверствах, учыненых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Суботні дзень ваенна-патрыятычнага выхавання
Суботні дзень выдаўся вельмі насычаным і плённым. Ва ўстанове адукацыі прайшла гадзіна зносін «Цана Дня Перамогі», конкурс малюнкаў «Мае любімыя бабуля і дзядуля», працавала «Пошта дабрыні», у рамках якой вучні разносілі паштоўкі ветэранам педагічнай працы да Дня настаўніка, бабулям і дзядулям да дня пажылых людзей, акцыя «Абеліск». Вучні школы здзейснілі экскурсію ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык» і музей ДУА «СШ №1 г.Пружаны імя ЧБВА» з наведваннем выстаў па генацыду беларускага народа, а таксама навучэнцы прымалі ўдзел у спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе.
Павага. Клопат. Адказнасць.
У рамках мерапрыемстваў да Дня пажылых людзей у школе прайшоў конкурс малюнкаў «Мае любімыя бабуля і дзядуля», працавала творчая майстэрня «Паштоўка для бабулі, паштоўка для дзядулі», пасля якой, вучні адправіліся з акцыяй «Пошта дабрыні» павіншавать бабуль і дзядуль, ветэранаў педагагічнай працы, з днём пажылых людзей і з надыходзячым днём настаўніка.
«Любімым настаўнікам прысвячаецца»
Кожны год у першую нядзелю кастрычніка адзначаецца цудоўнае свята – Дзень настаўніка. У перадсвяточныя дні нашым дарагім педагогам кажуць словы падзякі, дораць кветкі, арганізоўваюць канцэрты. І наша ўстанова адукацыі не стала выключэннем…З самага ранку вакол была атмасфера свята. Усміхаліся настаўнікі, усміхаліся дзеці, з парога школы настаўнікі атрымлівалі пажаданні ад вучняў, сувеніры, зробленыя рукамі будучых выпускнікоў. Ні адзін дзень быў патрачаны на падрыхтоўку. Праводзіліся сходы, гутаркі з дзецьмі. Потым былі размеркаваны абавязкі. Дублёры замянялі настаўнікаў-прадметнікаў. Вучні і настаўнікі-дублёры засталіся ў захапленні ад дня самакіравання. Але апошнія крыху і стаміліся, бо праца настаўніка – гэта цяжкая і адказная работа, не кожнаму пад сілу. Таксама для педагогаў быў падрыхаваны святочны канцэрт. У адрас педагогаў гучалі цудоўныя песні, чыталіся прыгожыя вершы, сцэнкі пра настаўніцкую працу. Ніхто з іх не сумняваўся ўжо ў правільнасці свайго выбару: вучыць дзяцей, даваць веды. Бо настаўнік – гэта прызванне, а не прафесія.
Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка, адбылося 29 верасня ў Палацы культуры горада Пружаны. Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама была ўзнагароджана настаўнік нашай установы Насытка Святлана Уладзіміраўна.
З 15 верасня па 29 верасня ў школе праходзіла акцыя «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны»
У рамках акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны», якая праходзіла на тэрыторыі Пружанскага раёна, у нашай установе адукацыі прайшло шэраг мерапрыемстваў. Мэта правядзення акцыі — правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на змяненне адносін дзяцей і падлеткаў да здаровага ладу жыцця як да асабістага і грамадскаму прыярытэту, прыцягненне падрастаючага пакалення да агітацыйнай і прафілактычнай дзейнасці.