Рэспубліканскі сацыяльны праект у падтрымку спорту і здаровага ладу жыцця «Футбол для ўсіх!»

концепция РБ_compressed

Продолжить чтениеРэспубліканскі сацыяльны праект у падтрымку спорту і здаровага ладу жыцця «Футбол для ўсіх!»

Лепшыя ЮІДаўцы ў нашай школе

8 красавіка каманда ЮІДаўцаў школы «Светлафор» (Губарык Маргарыта і Андрусевіч Мацвей, 5 клас; Губарык Ганна і Аліфірук Уладзіслаў, 7 клас; Кавальскі Уладзіслаў і Скобля Аліна, 9 клас; Жур Ангеліна і Зыбін Арцём, 11 клас; кіраўнік Фядотава А.А.) заняла 1 месца ў раённым конкурсе юных інспектараў дарожнага руху. ЮІДаўцам не было роўных у конкурсах «Пазнавальная праграма», «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», «Плакат». Скобля Аліна стала лепшай у конкурсе «Фігурнае ваджэнне веласіпеда», Губарык Ганна і Зыбін Арцем — у конкурсе «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», Андрусевіч Мацвей — «Тэарэтычны экзамен па ПДД». Каманда быдзе прадстаўляць Пружанскі раён на занальным этапе конкурсу. Пажадем ім поспехаў!

Продолжить чтениеЛепшыя ЮІДаўцы ў нашай школе

2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

3-4 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дамову «Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». Факт падпісання паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі краін.

Продолжить чтение2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Падвядзенне вынікаў вясновых канікул у рамках акцыі «Карысныя канікулы»

Агульнашкольная лінейка 3 красавіка была прысвечана не толькі пачатку новай чвэрці. Дырэктар школы  Сідарук Н.М. нагадала ўсім прысутным, што 2 красавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Напрыканцы лінейкі самым актыўным удзельнікам мерапрыемстваў на канікулах, а таксама ўдзельнікам анлайн-канікул былі ўручаны дыпломы і сертыфікаты «Антыдвойка».

Продолжить чтениеПадвядзенне вынікаў вясновых канікул у рамках акцыі «Карысныя канікулы»

Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень пяты

Дзень 31 сакавіка быў аб’яўлены Днём эканамічных канікул. Для вучняў прайшлі ралявая гульня “Мае першыя фінансы”, урок фінансавай граматнасці “Грошы. Для чаго яны патрэбныя.Бюджэт сям’і». Старшакласнікі распрацоўвалі практычныя саветы “Плацяжы ў Інтэрнэце. Як распазнаць махляра?». Удзельнікі анлайн-канікул сёння вывучалі правы дзіцяці.

Продолжить чтениеВясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень пяты

Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень чацвёрты

30 сакавіка члены атрада ЮІД «Святлафор» прэзентавалі пляцоўку праекта «АП ПДД» падчас  работы абласнога конкурсу «Педагог сацыяльны года». Таксама сёння ўдзельнікі анлайн-канікул праходзілі тэставае заданне на веданне знамянальных дат для нашай краіны і рыхтавалі прэзентацыю свята, якое, па іх меркаваннні, з’яўляецца важным для Беларусі.

Продолжить чтениеВясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень чацвёрты

Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень трэці

28-29 сакавіка члены атрада ЮІД «Святлафор» рыхтавалі пляцоўку праекта «АП ПДД» , які рэалізуецца ва ўстанове адукацыі з 2021 года. Члены атрада падрыхтавалі для дарослых цікавыя пляцоўкі і заўтра будуць прэзентаваць сваю работу ў рамках абласнога конкурсу «Педагог сацыяльны года». Старшакласнікі з прафарыентацыйнай экскурсіяй наведалі мерапрыемтсвы ў Пружанскім аграрна-тэхнічным каледжы, дзе больш даведаліся пра работу ўстановы адукацыі, спецыяльнасці і ўмовы паступлення.

Продолжить чтениеВясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень трэці

Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень другі

Сёння ў школе быў Дзень патрыятычных канікул. Вучні здзейсніці віртуальнае падарожжа па  музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і МК «Брэсцкая крэпасць-герой». Для малодшых класаў прайшла пазнавальная праграма “Беларусь – мая краіна”, а старэйшыя шукалі смага разумнага падчас інтэлектуальнай гульні “Мая Беларусь”. Таксама сёння ўдзельнікі анлайн-канікул паспяхова справіліся з другім заданнем «Славутасці маёй краіны».

Продолжить чтениеВясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень другі