Конкурс «Міс Вясна — 2025»
Вясна прыйшла, а з ёй — прыгажосць.
5 сакавіка напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Палацы культуры прайшоў раённы этап абласнога конкурсу грацыі і таленту «Міс Вясна — 2025». Удзельніцай конкурсу стала і наша вучаніца Губарык Ганна. Удзельніцы прадэманстравалі неверагодныя здольнасці, абаянне і крэатыўнасць!. У выніку Губарык Ганна атрымала тытул «Міс Вясна 2025 ONLINE». Віншуем і ганарымся!