Адукацыйная экскурсія ў Ружаны
31 студзеня навучэнцы 8 і 10 класаў у рамках адукацыйных экскурсій і наведвання выстаў па генацыду беларускага народа наведалі ДУК «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў». Ружанскі палац — цудоўны помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў стылі позняга класіцызму. Яго часта называюць «Беларускім Версалем», таму што ён быў пабудаваны паводле падабенства гэтага знакамітага на ўвесь свет палаца. Па дарозе дадому вучні таксама наведалі помнік у вёсцы Байкі Пружанскага раёна, пастаўлены ў памяць аб аднавяскоўцах, якія былі спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі 22 студзеня 1944 года.
Занальны этап рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз»
27 студзеня 2024 года каманда піянераў» Ой, да ладно!» Хараўской сярэдняй школы прынялі ўдзел у занальным этапе рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз», якая прайшла на базе ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці». Каманда піянераў » Ой, да ладно!» стала прызёрам занальнага этапу рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз » і была ўзнагароджана дыпломам III ступені грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя». Віншуем і ганарымся!
Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў. Студзень 2024 г.
У рамках праекта «ШАГ» у 5-7 класах прайшлі класныя гадзіны па тэме «Я і Закон». Навучэнцам прапанавана юрыдычная азбука «Наведванне дзіцячага прававога сайта mir.pravo.by»
ЗНАЧЭННЕ СЯМЕЙНЫХ ТРАДЫЦЫЙ У ФАРМІРАВАННІ І РАЗВІЦЦІ ДЗІЦЯЦІ. КНІГІ Ў ЖЫЦЦІ ШКОЛЬНІКАЎ
27 студзеня прайшлі паседжанні бацькоўскага ўніверсітэту.
Памяткі па спасылцы ніжэй
Разнавіднасці сямейных традыцый
Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй
27 студзеня у школе прайшоў дзень узаемадзеяння з сям’ёй. Для вучняў і бацьўскай грамадскасці былі прапанаваны наступныя мерапрыемствы: сямейныя пасядзелкі “Бацькі і дзеці. Калі ўсе дома”, рухомыя гульні з мячом, ралявая гульня “Якой будзе мая сям’я”.
Гадзіна зносін «Халакост — страшная трагедыя»
26 студзеня прайшла гадзіна зносін «Халакост — страшная трагедыя» да міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста для вучняў школы.